be.react.dev icon indicating copy to clipboard operation
be.react.dev copied to clipboard

Гласарый

Open zubialevich opened this issue 2 years ago • 21 comments
trafficstars

Тэрмін Пераклад Заўвагі
props пропсы У адзіночным ліку - пропс
ref рэф
hook хук
state стан
to render рэндарыць
render (noun) рэндар (вынік), рэндарынг (працэс)
spread syntax сінтаксіс разгортвання
event handler апрацоўшчык падзей У дадзеным кантэксце назоўнік «апрацоўшчык» скланяецца як неадушаўлёны
arrow function стрэлачная функцыя
pure function чыстая функцыя
React component кампанент React
inline убудаваны (код)
linter лінтар
linting лінтаванне
to lint лінтаваць
formatting фармаціраванне НЕ! фарматаванне
pull request запыт на ўнясенне змяненняў (магчымыя варыянты для абмеркавання: запыт на зліванне???)
to merge аб'яднаць
to base базаваць
instance асобнік ці можа "экзэмпляр"?
production працоўнае асяроддзе
to define вызначыць
definition вызначэнне
to declare аб'явіць
declaration аб'яўленне
label (у кантэксте useDebugValue) пазнака НЕ! цэтлік
to block блакіраваць НЕ! блакаваць
DOM node вузел DOM
Strict Mode «Строгі рэжым» з двукоссямі
focus фокус
to focus факусіравацца
Troubleshooting Магчымыя непаладкі Як назва раздзела ў артыкуле
to nest укладаць
nesting укладзенасць


Стайлгайд Ubuntu, да якога можна звяртацца датычна астатняй тэрміналогіі: Google Sheet

zubialevich avatar Nov 10 '23 07:11 zubialevich

Дадаў DOM node, узяў з артыкула «Умоўны рэндэрынг»: https://github.com/reactjs/be.react.dev/blob/621439684f5d6e96f6e9578a0a903b8d5e359c9d/src/content/learn/conditional-rendering.md?plain=1#L211

bielarusajed avatar Dec 29 '23 19:12 bielarusajed

to define | аб'явіць

Стайлгайд бунты прапануе вызначаць, а не абвяшчаць, спасылаючыся на Майкрасофт: image

Таксама з пункту гледжання тэрміналогіі з’яўляюцца тэрміны define і declare. Трэба вызначыцца з гэтымі тэрмінамі разам: не проста як перакладаць, а як адрозніваць, і, мяркую, прайсціся па ўжо перакладзеных артыкулах і праглядзець, ці не паблытаныя гэтыя тэрміны там, а таксама ці правільна яны перакладзеныя, бо, па-мойму, у нас з гэтымі тэрмінамі зараз непарадак.

UPD: ёсць прапанова з твітэра: азначэнне і аб'яўленне

bielarusajed avatar Dec 29 '23 20:12 bielarusajed

Таксама на абмеркаванне: месцамі ўзгадваецца Strict Mode — не нейкі агульны рэжым са спісу рэжымаў, а канкрэтны набор паводзінаў, і ў арыгінале тэрмін падаецца як уласная назва. З аднаго боку, англамоўныя часта любяць пісаць з вялікай літары там, дзе мы пішам з маленькай, з іншага боку, канкрэтна ў гэтым выпадку я прапаную захаваць тэрмін як уласную назву і пісаць яго з вялікай літары: «Строгі рэжым».

bielarusajed avatar Dec 29 '23 20:12 bielarusajed

Наконт define і declare.

Суша дае define як вызначыць: https://verbum.by/susha/define

А declare як аб'явіць: https://verbum.by/susha/declare

Значыць я, калі хутка вырашаў, недзе не туды глянуў. Сэнс "блізкі" ў нейкім родзе, але сапраўды трэба трымаць розніцу.

Як такая прапанова?:

Тэрмін Пераклад Заўвагі
define вызначыць\вызначэнне
declare аб'явіць\аб'яўленне

zubialevich avatar Dec 30 '23 08:12 zubialevich

Таксама на абмеркаванне: месцамі ўзгадваецца Strict Mode — не нейкі агульны рэжым са спісу рэжымаў, а канкрэтны набор паводзінаў, і ў арыгінале тэрмін падаецца як уласная назва. З аднаго боку, англамоўныя часта любяць пісаць з вялікай літары там, дзе мы пішам з маленькай, з іншага боку, канкрэтна ў гэтым выпадку я прапаную захаваць тэрмін як уласную назву і пісаць яго з вялікай літары: «Строгі рэжым».

Наконт гэтага. Па спасылцы артыкул пра кампанент, яго наколькі я разумею ты не прапануеш перакладаць, але сам "рэжым" я думаю мае сэнс перакладаць

zubialevich avatar Dec 30 '23 08:12 zubialevich

мяркую, прайсціся па ўжо перакладзеных артыкулах і праглядзець, ці не паблытаныя гэтыя тэрміны там, а таксама ці правільна яны перакладзеныя, бо, па-мойму, у нас з гэтымі тэрмінамі зараз непарадак.

Маеш рацыю, трэба будзе прайсціся па сваіх перакладах пераглядзець. Там дакладна была блытаніна

zubialevich avatar Dec 30 '23 08:12 zubialevich

Наконт define і declare.

Выдатна, тады так і буду пісаць. Трошкі пазней паспрабую дабрацца да перакладзеных артыкулаў.

Strict Mode

Сам кампанент застаецца <StrictMode>, такія рэчы ў дакументацыі падаюцца наогул як кавалак кода, то і не змяняецца, але саму назву вось гэтага рэжыма, які гэты кампанент уключае, прапаную пісаць з вялікай літары, так.

bielarusajed avatar Dec 30 '23 10:12 bielarusajed

@bielarusajed Яшчэ памятаю часта сустракаў: to nest і nesting. Здаецца мы перакладаем гэта як "укладаць" і "укладзенасць". Згодны?

zubialevich avatar Dec 31 '23 06:12 zubialevich

Штосьці я абсалютна прапусціў камент, выбачай. Так, хай будзе ўкладзенасць.

bielarusajed avatar Feb 20 '24 18:02 bielarusajed

Але я падыму іншае пытанне. Тэрмін Hydration (у кантэксце SSR, link) мы перакладаем як «гідрацыя»?

bielarusajed avatar Feb 20 '24 18:02 bielarusajed

А хіба "гідратацыя" не будзе лепш гучаць?

І пытанне як у такім выпадку будзе гучаць "you need to hydrate it on the client." "вам трэба гідратаваць\гідратацыіраваць на кліенце"?

zubialevich avatar Feb 21 '24 11:02 zubialevich

"Правесці гідрацыю"? Можна, канешне, прыдумаю і гідратацыю, але я проста гляджу таксама як яно і ў іншых мовах робіцца, адтуль гідрацыю і дастаў

bielarusajed avatar Feb 21 '24 12:02 bielarusajed

Я паглядзеў хутка іншыя JS фрэймворкі і там бачу "гідратацыя"... https://angdev.ru/angular/hydration/ https://v3.ru.vuejs.org/ru/guide/ssr/hydration.html https://ru.legacy.reactjs.org/docs/hooks-reference.html

https://es.react.dev/reference/react-dom/hydrate

Нават у іспанскай hidratación

zubialevich avatar Feb 21 '24 13:02 zubialevich

Добра, хай тады будзе так. Які тады будзе дзеяслоў? Ці таксама "правесці гідратацыю"?

bielarusajed avatar Feb 21 '24 13:02 bielarusajed

Думаю што так, паколькі гідратацыя - гэта працэс, то яго можна правесці... Здаецца ёсць логіка нейкая

zubialevich avatar Feb 21 '24 14:02 zubialevich

НЕ! рэндарыць (хаця гэта можна і абмеркаваць)

Мяркую, прыйшоў час нешта абмеркаваць пра рэндэры. Мне не хапае разумення як перакладаць яго. іданакарэнныя ў розных кантэкстах. Пакуль што ў нас дакладна ёсць "рэндэрынг" як працэс, не бачу праблем пры гэтым выкарыстання "рэндэр" як вынік гэтага працэсу:

CleanShot 2024-12-21 at 12 33 31

Але што рабіць з re-renders? Тыпу "паўторны рэндэр/ынг" закрывае большасць кейсаў, але вось, напрыклад, з escape-hatches.md: «Like state, refs are retained by React between re-renders». І вось як? «Паміж паўторнымі рэндэрынгамі»? Гучыць так сабе. Ці можам мы гэта перарэндэрынгамі назваць?

Таксама я б ўсё ж падумаў пра тое, каб назваць гэта рэндАрамі і адпаведна рэндАрынгамі. Бо -er адаптоўваць як -эр у агульных назоўніках — такая сабе справа, ды і, вунь, слоўнік вышэй нармалізуе рэндАры, ад яго можам нармалізаваць рэндАрынгі, бо аднакарэнныя.

bielarusajed avatar Dec 21 '24 11:12 bielarusajed

Тады атрымліваецца "рэндАр", "рэндАрыць", але "рэндЭрынг", правільна?

«Like state, refs are retained by React between re-renders» - а тут нельга спрасціць да "паміж рэндарамі"? Я не на 100% ўпэўнены, але хіба гэта не захоўвае арыгінальны сэнс? У выпадку калі не, то што дрэннага ў "паміж паўторнымі рэндэрамі"?

Я думаю можа мае сэнс карыстацца такім "правілам": калі ў арыгінале "render" - перакладаем як "рэндар", калі ў арыгінале rendering - "рэндэрынг"?

zubialevich avatar Dec 23 '24 08:12 zubialevich

Тады атрымліваецца "рэндАр", "рэндАрыць", але "рэндЭрынг", правільна?

Не, я лічу, што калі ўводзіць -ар. то ўсюды: рэндар, рэндарыць, рэндарынг

«Like state, refs are retained by React between re-renders» - а тут нельга спрасціць да "паміж рэндарамі"? Я не на 100% ўпэўнены, але хіба гэта не захоўвае арыгінальны сэнс? У выпадку калі не, то што дрэннага ў "паміж паўторнымі рэндэрамі"?

Так, сапраўды, можна, няўдалы прыклад выходзіць. Але я гэта хутчэй да таго, што я б адразу абазначыў, як мы перакладам re-render і інш. re-нешта. Ну альбо адразу ўмовіцца, што мы спрабуем пазбягаць гэтага, і запісаць гэта ў гласарый.

Я думаю можа мае сэнс карыстацца такім "правілам": калі ў арыгінале "render" - перакладаем як "рэндар", калі ў арыгінале rendering - "рэндэрынг"?

Можа быць гэта будзе працаваць у большасці выпадкаў, але я б абазначыў, што тут розніца менавіта ў значэнні слова. Бо ў англійскай гэта працуе трохі інакш: rendering можа быць і як назоўнік, які абазначае працэс, так і дзеяслоў ў present continuous. І вось іх ужо адрозніваць па кантэксце хіба.

bielarusajed avatar Dec 23 '24 14:12 bielarusajed

Не, я лічу, што калі ўводзіць -ар. то ўсюды: рэндар, рэндарыць, рэндарынг

То-бок пойдзем супраць слоўніка, што ты прывёў вышэй? Насамрэч. чаму б не. Атрымліваецца аднастайна

Так, сапраўды, можна, няўдалы прыклад выходзіць. Але я гэта хутчэй да таго, што я б адразу абазначыў, як мы

перакладам re-render і інш. re-нешта. Ну альбо адразу ўмовіцца, што мы спрабуем пазбягаць гэтага, і запісаць гэта ў гласарый. Ну я думаю, што "паўторны рэндар" ці "паўторныя рэндары" гучаць нармальна і захоўваюць сэнс. (Рэрэндар добра пасуе як жарганізм, але ці месца яму ў дакументацыі?)

Можа быць гэта будзе працаваць у большасці выпадкаў, але я б абазначыў, што тут розніца менавіта ў значэнні слова.

Бо ў англійскай гэта працуе трохі інакш: rendering можа быць і як назоўнік, які абазначае працэс, так і дзеяслоў ў present continuous. І вось іх ужо адрозніваць па кантэксце хіба. Глянуў яшчэ раз слоўнік вышэй і я правільна разумею, што і "рэндар" і "рэндарынг" абазначаюць працэс візуалізацыі? Адзінае, што "рэндар" дадаткова яшчэ можа азначаць вынік гэтага працэсу? Калі так, то тады атрымліваецца розніцы амаль няма і выкарыстоўваць іх можна як падабаецца (калі кажам пра працэс). Што азначае, што можам мець "паўторны рэндар" і "паўторны рэндарынг" і маць наўвазе адно і тое ж. Адзінае выключэнне, калі кажам пра вынік гэтага рэндара - але здаецца ў нашым кантэксце гэта не актуальна.

zubialevich avatar Dec 25 '24 09:12 zubialevich

То-бок пойдзем супраць слоўніка, што ты прывёў вышэй? Насамрэч. чаму б не. Атрымліваецца аднастайна

У маім бачанні гэты слоўнік недастаткова слоўнік, каб забараніць пісаць рэндарынг на карысць рэндэрынг (бо ён не выдадзены непасрэдна пад "брэндам" акадэміі навук), але дастаткова слоўнік, каб на яго падставе пісаць рэндар і ад яго ўтвараць рэндарынг (бо ён рэкамендаваны нейкім там саветам нан)

https://x.com/bielarusajed/status/1759941762544488836

Ну я думаю, што "паўторны рэндар" ці "паўторныя рэндары" гучаць нармальна і захоўваюць сэнс. (Рэрэндар добра пасуе як жарганізм, але ці месца яму ў дакументацыі?)

Но то-бок усялякіх пера/рэ-рэндараў мы пазбягаем і спрабуем спрашчаць, альбо называць іх паўторнымі

я правільна разумею, што і "рэндар" і "рэндарынг" абазначаюць працэс візуалізацыі? Адзінае, што "рэндар" дадаткова яшчэ можа азначаць вынік гэтага працэсу?

Так, у плане працэсу яны сінонімы, але я б паспрабаваў іх усё-такі выкарыстоўваць каб размяжоўваць працэс і вынік:

  • рэндарынг — працэс
  • рэндар — вынік

Але, мабыць, моцна не чапляцца, напрыклад, калі ў кантэксце можна ўжыць як першае, так і другое, то бессэнсоўна будзе спрачацца як правільней.

bielarusajed avatar Dec 25 '24 13:12 bielarusajed

Абнавіў табліцу

zubialevich avatar Dec 31 '24 08:12 zubialevich